4 ліпеня у чытальнай зале Раённай дзіцячай бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава–прагляд “Мой Ваўкавыск  - струмень святла крыніца",  прысвечаная 1015 годдзю з часу заснавання горада Ваўкавыска. Бібліятэкары разам з чытачамі здзейснілі віртуальна – літаратурнае  падарожжа па родным горадзе, гартаючы старонкі кніг і яскравых паштовак.

Яшчэ раз успомнілі самыя вядомыя легенды аб паходжанні назвы горада: аб лютых братах – разбойніках Волаку і Вісеку, аб мясцовым князі, пераўтвораным у ваўка і інш.

         Палюбаваліся відамі старога горада, і пазнаёміліся з вуліцамі, якія названыя ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны – А. Гарбатава, С. Мядзведзева, А. Барычэўскага. Зазірнулі на Швецкую гару , у музей імя П. Баграціёна. Пазнаёміліся са святымі месцамі для вернікаў: з касцёлам Святога Вацлава і Свята – Мікалаеўскай царквой.

         Пазнаёміліся з кнігамі мясцовых паэтаў пра родныя мясціны.