6 мая ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” свае дзверы адчыніла паэтычная гасцёўня “Чароўныя гукі роднай мовы”. Вучні 2 “А” класа СШ №4, здзейснілі невялічкае падарожжа па самай цудоўнай краіне – краіне Паэзіі.

У сценах бібліятэкі прагучалі вершы вядомых беларускіх аўтараў: А.Зэкаў “Запаслівая мышка”, В.Вітка “Коця і Каця”, Я.Купала “Лістапад”, У.Паўлаў “Наш край”, Э.Агняцвет “Саўка за сталом” і іншыя.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам абазначылі самыя важныя і папулярныя тэмы, якія закранаюць у сваёй творчасці беларускія паэты.