12 чэрвеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, а таксама для дзяцей з прышкольнага лагера СШ №4 г. Ваўкавыска была арганізавана хвілінка творчасці “Мая Радзіма – Беларусь”.

Сустрэча была накіравана на фарміраванне ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванне патрыятызму і гонару за сваю краіну, фарміраванне маральных каштоўнасцей і развіццё творчага патэнцыялу дзяцей.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай ахвотай і задавальненнем намалявалі самыя прыгожыя і маляўнічыя мясціны нашай краіны.