19 верасня бібліятэкарам філіала “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” быў арганізаваны гістарычны экскурс “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”.

Загаддзя была падрыхтавана прэзентацыя “Мая Радзіма – Беларусь”, дзякуючы  якой дзеці з вялікім задавальненнем здзейснілі віртуальнае падарожжа па роднай краіне. Вучні пазнаёміліся з самымі выдатнымі і адметнымі мясцінамі Беларусі, віртуальна павандравалі па ўтульным і прыгожым вулачкам свайго роднага горада Ваўкавыска. Яшчэ раз былі ўзгаданы асноўныя дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, а таксама неаднаразова ў чытальнай зале бібліятэкі гучалі вершы пра Радзіму.