20 сакавіка на чарговым пасяджэнні літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, што прайшло ў філіале “Гарадская дзіцячая бібліятэка”, вучні 3 “А” класа СШ №4 прынялі ўдзел у марафоне скарагаворак “Ехалі з горкі скарагаворкі”.
У пачатку мерапрыемства дзеці ўзгадалі, што такое скарагаворкі, і якія яны бываюць, зачыталі загадзя падрыхтаваныя скарагаворкі на хуткасць. А пасля з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Хто хутчэй”, “Знайдзі скарагаворку”, “Пакажы тое, аб чым гаворыцца”, “Збяры скарагаворку”.
Мерапрыемства прайшло весела і цікава, а самае галоўнае – дзеці з карысцю правялі час.