17 красавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Крынічка” прайшла гадзіна народных традыцый “Ішлі, прыйшлі валачобнікі”. Мерапрыемства было прымеркавана да самага значнага і ўрачыстага свята – Вялікадня.
Халецкая Т.І. пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага свята, дзякуючы якой дзеці даведаліся, што прыйшло яно да нас са старажытных часоў. Так у старажытных славян называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды, надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Адсюль і пайшла назва – “вялікі дзень – Вялікдзень”. Пазней, з прыняццем хрысціянства, на гэта свята наклалася самае галоўнае рэлігійнае свята – Уваскрэсенне распятага Хрыста.
Пасля ўступных слоў бібліятэкара дзеці чыталі верш А.Вольскага “Вялікдзень”, услаўлялі святочны куліч. З вялікім задавальненнем расказвалі, як яны з бацькамі рыхтуюцца да Вялікадня, якія традыцыі захаваліся ў іх сям’і.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам пагулялі ў беларускія велікодныя гульні “Гарачае яйка”, “Шапкі” і “Назаві велікоднае слова”.