21 мая ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для вучняў 3 “А” класа СШ №4, удзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, была арганізавана літаратурная альтанка “Сакрэты колераў вясёлкі”. Мерапрыемства было прымеркавана да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага, творчасць і жыццё якога сталі сапраўдным скарбам беларускай літаратуры.

Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з жыццём і творчым шляхам пісьменніка. Яшчэ раз, больш дэталёва, разгледзелі часопіс “Вясёлка”, галоўным рэдактарам якога доўгі час быў Уладзімір Ліпскі, а пасля звярнулі сваю ўвагу непасрэдна на творы аўтара. Вучні пераказвалі ўжо вядомыя ім творы пісьменніка, слухалі новыя, з задавальненнем выказвалі свае ўражанні.