Вядома, што кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. І канешне, кожны з нас павінен ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца культурнай спадчынай сваёй краіны, багаццем роднай мовы, хараством прыроды, славутымі імёнамі людзей Бацькаўшчыны.

З гэтай нагоды, 9 красавіка бібліятэкарам філіяла “Гарадская  дзіцячая  бібліятэка” Халецкай Т.І. была падрыхтавана культуралагічная гульня-віктарына пад назвай “Беларуская скарбонка”, удзельнікамі якой сталі хлопчыкі і дзяўчынкі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”.

Дзецям неабходна было выканаць наступныя заданні: “Паляванне на арфаграмы”, “Пераблытаныя звесткі”, “Патрыёт”, “Лінгвістычнае”, “Нельга забыць”, “Пазнай партрэт пісьменніка”.