23 красавіка бібліятэкар філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” Халецкая Т.І. для хлопчыкаў і дзяўчынак літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” правяла краязнаўчую вандроўку “20 цікавых фактаў пра Беларусь”.

Дзякуючы віртуальнаму падарожжу па нашай краіне, вучні пазнаёміліся з тымі беларускімі мясцінамі і з тымі фактамі пра Беларусь, якія, на думку бібліятэкара, найбольш цікавыя і іх неабходна ведаць.

Многія звесткі пра Беларусь былі для дзяцей у навінку, а нешта яны ўжо ведалі. Самыя актыўныя ўдзельнікі клуба з вялікім задавальненнем падзяліліся пэўнымі фактамі пра нашу Радзіму, якія, на іх думку, не менш цікавыя і важныя.