Юбілею класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі была прысвечана ў Раённай дзіцячай бібліятэцы сустрэча з вучнямі 4 “Г” класа гімназіі №1, якая адбылася 23 красавіка, у дзень нараджэння пісьменніка.

         135 гадоў назад нарадзіўся паэт і пісьменнік Самуіл Плаўнік, вядомы нам як Змітрок Бядуля. Той самы, што расказаў пра маленькіх дрывасекаў, пра апошнія пяць лыжак заціркі, пра велікодныя яйкі, што распісаць можна і ўласнаю крывёю, калі няма фарбаў…Той самы, які падараваў пакаленням чытачоў казку пра чароўную сярэбраную табакерку, што зрабіла паланянкаю саму Смерць.

         Школьнікі з цікавасцю даведаліся пра жыццё і творчасць пісьменніка, разам прачыталі найбольш знакамітыя апавяданні.