26 красавіка ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” быў арганізаваны загадкавы конкурс “Здагадайся і скажы”.

         Дзецям былі прапанаваны самыя разнастайныя конкурсы, дзе яны павінны былі разгадваць рэбусы, рашаць галаваломкі, выконваць заданні на логіку і, безумоўна, адгадваць загадкі: “Загадкі і пытанні”, “Адгадай”, “Разгадай рэбусы”, “Знайдзі слова”, “Загадкі-рыфмаванкі”, “Шэраг адказаў” і інш. Для таго, каб сустрэча прайшла весялей і з найбольшай карысцю, вучні падзяліліся на дзве каманды. За кожнае правільна выкананае заданне каманда атрымлівала жэтон.

         У канцы мерапрыемства пераможцы атрымалі невялікія падарункі.