21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

З гэтай нагоды 15 лютага ў Раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў “Таямніцы роднай мовы” для вучняў 5 “Г” класа гімназіі № 2. Бібліятэкар Баклажэц Ж.Г.  пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята Міжнароднага Дня роднай мовы і прапанавала дзецям прыняць ўдзел у конкурсах: “Перакладчык”, “Складзі прыказку”, “Адгадай загадку”. Заданні былі дастаткова складаныя, але дзеці працавалі дружна і зладжана. Напрыканцы  мерапрыемства ўсе разам паглядзелі мультфільм “Прыгоды Несцеркі” і пазнаёміліся з літаратурай з кніжнай выставы “Родная мова – чыстая, светлая…”