21 лютага бібліятэкары Раённай дзіцячай бібліятэкі наведалі ДУА “Спецыяльны яслі – сад № 3 г. Ваўкавыска”

з мерапрыемствам “А па сенцах ходзіць Бай…”, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкары пачыталі дзецям вершы, казкі, прыказкі, прымаўкі на беларускай мове, была падрыхтавана кніжная выстава “Родная мова – чыстая, светлая…”