9 лютага ў філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі 4 “Б” класа СШ №4. Для іх была падрыхтавана этнагадзіна «Традыцыі і побыт беларусаў».
Падчас мерапрыемства бібліятэкар Ерамеева М.І. расказала вучням пра багатую культурную і духоўную спадчыну нашай краіны, пазнаёміла з гісторыяй такіх традыцыйных рамёстваў, як ткацтва, саломапляценне, лозапляценне, ганчарная справа, разьба па дрэве. Таксама дзеці даведаліся, як святкавалі нашы продкі найбольш значныя ў іх жыцці каляндарныя і сямейна-бытавыя святы – Каляды, Масленіца, Купалле, Дажынкі.
Аповяд суправаджаўся прэзентацыяй “Традыцыйныя рамёствы, святы і абрады Беларусі”. У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі з серыі “Энцыклапедыя народнага майстра” і разгледзелі вырабы, прадстаўленыя на выставе “З крыніц адвечнай прыгажосці”.