27 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшло завочнае падарожжа “Цудоўная краіна Уладзіміра Мазго”, прысвечанае 65-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4 “А” класа СШ №4. Бібліятэкар Чарніцкая А. А. пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю аўтара, зачытала яго вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, напісаныя паэтам, і праслухалі песню “Буслік”, аўтарам тэксту якой з’яўляецца Уладзімір Мазго.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Талент мастацкага слова”, прысвечанай аўтару.