Загадкі! Навошта яны патрэбны дзецям? Загадкі – карыснае практыкаванне для розуму. Яны пашыраюць кругагляд і развіваюць такія якасці, як здагадлівасць, кемлівасць, назіральнасць.
12 красавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” прайшла гульня-падарожжа “Мудрасць беларускіх загадак”. Вучні 2 “А” класа СШ №4 узгадалі, што такое загадкі і якімі яны бываюць, разгадвалі крыжаванку, расшыфроўвалі рэбусы, рашалі галаваломкі і выконвалі заданні на логіку. З вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гульне-загадцы “Здагадайся, хто гэта”.