Паважаныя чытачы!

2022-і  год у нашай краіне праходзіць  пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх  песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.  З гэтай нагоды ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка ” арганізавана выстава-юбілей “Нам засталася спадчына”.

Купала, Я.

     А хто там ідзе? = And, say, who goes there? : на мовах свету / Янка  Купала ; [складальнікі: В. Рагойша, А. Ляшковіч ; рэдкалегія: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш. ; пераклад на англійскую мову: А. В. Цітова]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя  імя Петруся Броўкі, 2018. - 203, [4] с.

Кніга аднаго верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?” змяшчае пад сваёй вокладкай пераклады гэтага твора на 101 мову свету. Аб’яднаўшы пісьменнікаў, перакладчыкаў і проста ўлюбёных у беларускую паэзію людзей з розных кантынентаў агульнай ідэяй – данесці да сваіх суайчыннікаў сугучнасць думак беларусаў, яна сапраўды можа лічыцца інтэрнацыянальнай кнігай свету.

Купала, Я.

   Спадчына : вершы і паэмы /аўт. прадм.  і ўклад. У.М.Казбярук ; маст. У.М.Вішнеўскі. - Мінск : Юнацтва, 1988. - 344с.

Тэматычна зборнік «Спадчына» складаюць вершы, прысвечаныя першай сусветнай вайне; тэме жыцця беларускай вёскі; філасофскія санеты, дзе па-мастацку арыгінальна акрэслены адвечныя пытанні чалавечага быцця – дабро і зло, жыццё і смерць, здрада і помста; вершы грамадзянскай публіцыстычнай лірыкі, у якіх вырашаецца праблема гістарычнага лёсу краіны; лірычныя творы інтымнай тэматыкі, дзе тэма кахання і маральна-этычнай місіі чалавека цесна пераплецены.

Купала, Я.

    Явар і каліна : паэзія кахання / Я.Купала ; уклад. С.С.Панізнік ; маст. У.П.Масцераў. - Мінск : Юнацтва, 2000. - 215с.

У гэты незвычайны зборнік увайшлі вершы, аб’яднаныя ў раздзеле “Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея…”, паэмы, у якіх паэтызуюцца пачуцці маладых людзей, рыцарская высакароднасць, чары кахання. Урывак з камедыі знаёміць з вобразам чулліва-гарэзлівай Паўлінкі. Раздзел “Роздум, згадкі, успаміны” раскрывае многія патаемы жыцця і творчасці вялікага паэта-рамантыка Янкі Купалы. Інтымны свет лірыкі сусветнага маштабу ўражвае сваёй духоўнай напоўненасцю.

Купала, Я.

   Адвечная песня : драматычная паэма / Я.Купала ; маст.  В.П.Шаранговіч. – Мінск : Юнацтва, 1981. – 63с.

«Адвечная песня» — першая драматычная паэма Янкі Купалы. Яна напісана пад уплывам народна-песеннай сімволікі і кніжных крыніц. Паэма складаецца з 12 частак-праяў, кожная з якіх распачынаецца і заканчваецца аўтарскай рэмаркай. Змест паэмы - гэта паглыблена-філасофскі, эпічна-сацыяльны аналіз жыццёвага лёсу Мужыка, які выступае як галоўны герой паэмы, трагізму яго існавання ў тагачасным грамадстве.

Купала, Я.

    Кнігі нашага дзяцінства. Янка Купала : вершы /  складальнікі А. Р. Ляшковіч, В. Г. Пархімовіч ; мастак А. В. Волкаў]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. - 31 с.

Кніга дае цудоўную магчымасць здзейсніць займальнае падарожжа  ў краіну прыгожага беларускага слова. Багата ілюстраванае выданне будзе цікавым не толькі маленькім чытачам, але і дарослым, якія на нейкі час здолеюць вярнуцца ў дзяцінства.

Колас, Я.

    Другое чытанне для дзяцей беларусаў : апавяданні, вершы, байкі, казкі / Якуб Колас ; прадмова І. М. Саматыі ; мастак С. І. Чарановіч. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. - 181 с.

Якуб Колас добра разумеў ролю роднай мовы ў навучанні дзяцей, таму невыпадкова, што першай кнігай пісьменніка стала “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Тэкст адаптаваны да сучаснага правапісу.Захаваны асаблівасці тагачаснай мовы Я.Коласа.

Колас, Я.

    Сымон-музыка : вершы і паэма / Я.Колас ; уклад. Т.Сівянок ; прадм. У.Казберука. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2001. - 315с.

Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» — адзін з найлепшых класічных твораў беларускай літаратуры. Яна ўслаўляе таленавітасць беларускага народа. Праз вобраз Сымона, на долю якога з самага пачатку выпалі вялікія выпрабаванні, Я.Колас хацеў паказаць нялёгкае жыццё свайго народа.

Колас, Я.

   Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні / Я.Колас ; уклад. М.Зелянкова ; маст. Г.Шапялевіч. – Мінск : Юнацтва, 1990. - 301с. 

У зборнік увайшлі аповесць “Дрыгва”, паэма “Міхасёвы прыгоды”, апавяданні “Малады дубок”, “Трывога” і інш. Aпoвecць Якyбa Koлaca «Дpыгвa» зacнaвaнa нa pэaльныx пaдзeяx. Гaлoўнaя ягo тэмa – cyпpaцiўлeннe бeлaпoльcкaй aкyпaцыi нa Бeлapyci ў 1920 г. Галоўны герой – дзeд Taлaш – пaляшyк, pыбaлoў i пaляўнiчы, зa знeшнiм cпaкoeм якога xaвaлacя нaтypa, здoльнaя дa нeчaкaныx paшэнняў i ўчынкaў.

Колас, Я.

    Новая зямля : паэма / Якуб Колас. - Мінск : Беларусь, 2018. - 317, [2] с.

«Новая зямля» — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 19111923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. За «Новай зямлёй» замацавалася назва «энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў». Паэма складаецца з 30 частак і распавядае пра побыт сям'і працоўнага беларуса Міхала, пра яго вольналюбівыя мары і імкненні.

 

Гэтыя і іншыя кнігі чакаюць сваіх чытачоў у філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка”, што размешчаны на вуліцы Новыя Боркі,25.