18 чэрвеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” быў арганізаваны час для творчасці “Сцяжынкамі малой Радзімы”. Удзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” атрымалі цудоўную магчымасць праявіць свае мастацкія здольнасці і цераз малюнак перадаць любоў і павагу да сваёй малой Радзімы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадалі самыя прыгожыя і маляўнічыя, на іх думку, мясціны Ваўкавыскага краю, а пасля з вялікай ахвотай і задавальненнем  адлюстравалі  іх на паперы.