Як вітацца з дарослымі, як запрасіць знаёмага ў госці, што падарыць сваім сябрам, чым іх частаваць падчас святочнага абеду, як паводзіць сябе за сталом… На гэтыя і іншыя пытанні спрабавалі знайсці адказы вучні 4 “А” класа СШ №4 – удзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. Для іх 13 лістапада ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў пазнавальны занятак з гульнёвымі элементамі “Культурны чалавек – гэта…”.

Дзеці пазнаёміліся з гісторый узнікнення слова “этыкет”, даведаліся, дзе і калі ўзніклі сталовыя прыборы і як правільна імі карыстацца. Былі  разыграны сцэнкі “Спазненне на ўрок” і “У бібліятэцы”. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў такія гульні, як “Давайце прывітаемся”, “Сігнальныя карткі”, “Выбіраем падарунак”. Таксама была праведзена віктарына з пытаннямі, звязанымі з правіламі паводзін у транспарце, рэстаране, у гасцях,  пры зносінах па тэлефоне і г. д.

Падчас дадзенага мерапрыемства дзеці не толькі даведаліся шмат новага і цікавага, але і паспелі павесяліцца, пагуляць, а таксама пазнаёміцца з кніжнай выставай “Этыкет ад А да Я”.