10 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшло пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. Бібліятэкар Халецкая Т.І. арганізавала для ўдзельнікаў клуба турнір знаўцаў “Гучы, родная мова!”, які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Для таго, каб выявіць лепшых знаўцаў беларускай мовы, дзеці падзяліліся на дзве каманды (“СЛОВА” і “ЛІТАРА”) і з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Прыказкі”, “Назаві адным словам”, “Хто такі ці што такое”, “Апранаемся па-беларуску” і інш.
У канцы мерапрыемства дзеці зачыталі верш І. Пракаповіча “Пагавары са мной на мове…”.