“Калі ласка” і “дзякуй”, “прывітанне” і “прабачце” – любімыя словы на беларускай мове ўзгадвалі 22 лютага разам з бібліятэкарамі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” навучэнцы лагапедычнай і старэйшай “Б” груп ДУА “Дзіцячы сад-яслі №2”.
Да Дня роднай мовы дзецям была прапанавана сапраўдная фальклорная мазаіка: хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі народныя і аўтарскія загадкі, слухалі казкі, смяяліся з вясёлых вершыкаў, пазнаёміліся з цікавымі і прыгожымі кнігамі на роднай мове.