10 сакавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла гадзіна творчасці пад назвай “Паштоўка для любай матулі”,

удзельнікамі якой сталі вучні 3 “А” класа СШ №4. Разам з бібліятэкарам Халецкай Т.І. дзеці сваімі рукамі зрабілі святочную паштоўку для самага дарагога чалавека – для сваёй матулі. Хлопчыкі і дзяўчынкі размалёўвалі, выразалі трафарэты розных колераў, якімі ўпрыгожвалі паштоўку, пісалі пажаданні, а таксама  з вялікім задавальненнем расказвалі пра сваіх мам. Усе атрымалі эмацыйны зарад і жаданне радаваць і здзіўляць сваіх матуль!