14 красавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Крынічка” была арганізавана гадзіна народных традыцый “Вялікдзень – дзень вялікі, святы і светлы”. Мерапрыемства было прымеркавана да самага значнага і ўрачыстага народнага свята – Вялікадня.
Халецкая Т.І. пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага свята, дзякуючы якой дзеці даведаліся, што прыйшло яно да нас з даўніх часоў. Так у старажытных славян называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды, надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Адсюль і пайшла назва – “вялікі дзень – Вялікдзень”. Пазней з прыняццем хрысціянства на гэта свята наклалася самае галоўнае рэлігійнае свята – Уваскрэсенне распятага Хрыста.
Пасля ўступных слоў бібліятэкара дзеці чыталі верш А.Вольскага “Вялікдзень”, услаўлялі святочны куліч, праслухалі некалькі валачобных песень, а таксама расказалі аб традыцыях і асаблівасцях святкавання Вялікадня ў сваёй сям’і. З вялікім задавальненнем вучні прынялі ўдзел у такіх гульнях, як “Назаві велікоднае слова”, “Гарачае яйка”, “Шапка”.