14 чэрвеня ў філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” на сустрэчу з беларускай кнігай былі запрошаны ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі з прышкольнага лагера СШ№4.

Пад час сустрэчы дзеці ўзгадалі ўжо знаёмыя беларускаія народныя казкі: “Лёгкі хлеб”, “Багацей і батрак”, “Зайкава хатка”, “Пшанічны каласок”. Пазнаёміліся з казкамі сучасных беларускіх аўтараў: У. Караткевіча “Жабкі і чарапаха”, М. Пазнякова “Возера Дзіва”, “Серабрыстыя чайкі”, Г. Аўласенка “Дашачка і чароўныя акуляры”, В. Гапеева “Сонечная паляна”, А. Масла “Пацучок Фэлік падарожнічае”, У. Мазго “Завітала ў госці казка” і іншых. А затым утульна размясціліся на бібліятэчнай палянцы і з вялікім задавальненнем пачыталі на свежым паветры.