Вяршыцкая,Т.Р.

Боль і гнеў.

 Кніга прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Навагрудскага і некаторых суседніх раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей. У цэнтры ўвагі трагедыя татальнага знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі яўрэйскага насельніцтва Навагрудчыны, яго гераічнае супраціўленне нацысцкім катам, якое дазволіла выжыць шматлікім вязням гета. Вялікую цікавасць для чытачоў уяўляюць гісторыя легендарных уцёкаў праз таемна пракапаны тунэль вязняў Навагрудскага гета, аповед пра стварэнне і дзейнасць яўрэйскага партызанскага атрада Т. Бельскага, пра пасляваенныя лёсы ўдзельнікаў Супраціўлення
 

Дзіцячы атлас Беларусі

Ці добра ведаем мы гісторыю і геаграфію нашай краіны? Далёка не кожны з нас адкажа на гэтае пытанне станоўча. Адкуль, напрыклад, паходзяць назвы ўсіх абласных цэнтраў і некаторых іншых гарадоў Беларусі, а таксама рэк і азёр? З якімі знакавым асобамі звязаны пэўныя мясціны? Якія архітэктурныя помнікі павінен ведаць кожны беларус? На гэтыя і іншыя пытанні можна адказаць, прачытаўшы кнігу "Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні", героямі якой з'яўляюцца не толькі міфічныя персанажы (асілак Менеск, разбойнік Машэка, селянін Добруш, князь Альшан), але і рэальныя гістарычныя асобы (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, княгіня Рагнеда, князі Ізяслаў, Уладзімір, Радзівіл і іншыя). Кніга адрасавана найперш дзецям і дарослым, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі і любяць адкрываць для сябе нешта новае.