26 кастрычніка, у рамках Коласаўскага тыдня ў філіяле “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” для вучняў 2 “Б” класа РСШ № 2 прайшла інфармацыйная гадзіна “Летапісец свайго народа”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вялікага класіка беларускай літаратуры. З гутаркі вучні даведаліся пра лёс, жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі.

Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі відэаролік пра музей-сядзібу Акіньчыцы, дзе нарадзіўся пісьменнік. Напрыканцы мерапрыемства вучні прачыталі верш Якуба Коласа “Зіма”.