«Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае,

Чым так прыкованы я»

                Якуб Колас

 

   3 лістапада спаўняецца 140 год з дня нараджэння класіка сусветнай і беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў.

   28 кастрычніка напярэдадні дня нараджэння Якуба Коласа вучні ДУА “Шылавіцкая сярэдняя школа” 3 класа разам са сваім настаўнікам пачатковых класаў Палуянка Аленай Іванаўнай наведалі філіял “Шылавіцкая сельская бібліятэка” для ўдзелу ў мерапрыемстве.

  Для вучняў бібліятэкар падрыхтавала літаратурную гадзіну “Таленты літаратурнага слова”, на якой пазнаёміла дзяцей з невядомымі старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіі народнага паэта.

    Бібліятэкар правяла для дзяцей цікавую віктарыну па творчасці Якуба Коласа. Хлопчыкі і дзяўчынкі складвалі назвы твораў пісьменніка, удзельнічалі ў конкурсе “Блытаніца” і конкурсе чытачоў па кнізе “Казкі жыцця”. Падчас конкурсу дзеці змаглі пашырыць свае веды пра жыццёвы і творчы шлях мастака слова, а таксама дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэта.