3 лістапада ў раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны экскурс “Любімы, народны, адвечны”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы Ваўкавыскага педагагічнага каледжа, якія даведаліся аб нялёгкім жыццёвым лёсе Я. Коласа, пазнаёміліся з яго творчасцю.

Удзельнікі мерапрыемства інсцэніравалі казку “Мужык і пан”. Для ўсіх прысутных быў праведзены агляд літаратуры з кніжнай выставы «Песняры зямлі беларускай», на якой прадстаўлены кнігі з творамі і сабраны біяграфічныя звесткі народнага паэта.

Імкліва бягуць гады…Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці народа Якуб Колас — выдатны пісьменнік, без якога немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.