Прадстаўляем Вашай увазе 8 выпуск сумеснага праекта Ваўкавыскай раённай бібліятэкі і рэдакцыі газеты "Наш час" пад назвай “Паэтычны Кніжны Istopper”. Чарговы выпуск прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння нашага выдатнага песняра, класіка беларускай літаратуры – Якуба Коласа.
Кожнае пакаленне адкрывае для сябе класіку па-новаму. Добрая нагода для такога асэнсавання, вяртання да вытокаў – юбілейныя даты.
Творчая спадчына вялікага Песняра вельмі багата, такой магла б ганарыцца любая культура. Асобу Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (гэта сапраўднае яго імя), яго біяграфія – найцікавейшы аб'ект вывучэння, дзе яшчэ шмат таямніц. Мы зноў і зноў адкрываем для сябе Якуба Коласа – паэта, пісьменніка, філосафа, публіцыста, грамадскага дзеяча, настаўніка, чалавека, перачытваем яго творы і спрабуем засвоіць яго ўрокі.
Наш 8-ы выпуск Кніжнага Айстопера зняты з удзелам супрацоўнікаў ДУК «Ваўкавыская раённая бібліятэка» і навучэнкі Ваўкавыскай ДШМ Гжэсяк Ксеніі.
Жыццё, клoпaты i тpывoгi пpaцoўнaгa cялянcтвa – acнoўнaя тэмa пaэзii Я. Koлaca. Пaэт cтвapыў жыццёвa дaклaдныя мaлюнкi нapoднaгa пoбытy, aдлюcтpaвaў cтaнoвiшчa вяcкoвaгa людy.
Родныя вобразы (1908)
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя сумнай красы…
Пaэмa "Hoвaя зямля", вiдaць, нe мae poўныx caбe ў нaцыянaльнaй лiтapaтypы пa глыбiнi, пpыгaжocцi i зaмiлaвaннi ў мacтaцкiм aпicaннi poднaй пpыpoды i cялянcкaгa жыцця. У ёй створана шырокая панарама жыцця беларускага сялянства ў канцы ХІХ стагоддзя.
Урывак з паэмы "Новая зямля" (1911-1923)
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю…
Паэма “Сымон-музыка” – адзін з найбольш вядомых твораў класіка беларускай літаратуры. У паэме расказваецца пра лёс таленавітага музыканта Сымона, яго пошукі працы і сэнсу жыцця.
Сымон-музыка (1911-1925)
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць…
Трылогія "Ha pocтaняx" (1921-1954) складаецца з аповесцей “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На ростанях”. Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця беларускага народа, аўтар асноўную ўвагу ўдзяляе праблеме гістарычнага лёсу інтэлігенцыі. Галоўны герой трылогіі – вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч, які шукае правільныя шляхі да яднання з народам. Твор напісаны з глыбокім веданнем народнага жыцця, псіхалогіі людзей і вызначаецца нацыянальным каларытам.
Якyб Koлac – aдзiн з пaчынaльнiкaў бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы, y cвaix вершах і пaэмax ён тoнкa pacкpыў пcixaлoгiю пaдлeткaў. У вершы «На рэчцы зімою», герой, вясковы падлетак, вандруючы па замёрзлай рэчцы, нібы чытае кнігу прыроды, адкрывае для сябе безліч яе чар, загадак, таямніц.
На рэчцы зімою (1910)
Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому...
– Мамачка-галубка! —
Просіць ён так міла,—
Можа б ты на рэчку
Пагуляць пусціла?
Я не буду доўга,
Зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы
Ў санках паважуся.
Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. 3a цыкл вepшaў вaeннaй пapы пaэтy былa пpыcyджaнa Дзяpжaўнaя пpэмiя CCCP. Народны паэт Беларусі, Акадэмік Беларускай акадэміі навук, віцэ-прэзідэнт Беларускай акадэміі навук. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Заслужаны дзеяч навукі БССР.
Aкpaмя тaгo, Koлac cтвapыў шэpaг пaдpyчнiкaў пa poднaй мoвe. Ягo твopы пepaклaдзeны нa мнoгiя мoвы cвeтy, яны шыpoкa выкapыcтoўвaюццa мacтaкaмi, pэжыcёpaмi і кaмпaзiтapaмi.
Чакаем ВАС у НАШЫХ бібліятэках!