“Жыві, мілы Колас.

Многа летаў, зімаў

З ясным сонцам побач

На зямлі радзімай.”

                              Я. Купала

 

  Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Шчаслівай стала беларуская зямля таму, што ў далёкім 1882 годзе нарадзіўся славуты сын. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Якуба Коласа.

  3 лістапада ў філіяле “Войткавіцкая сельская бібліятэка” адбылося літаратурнае падарожжа “Па коласаўскіх сцежках”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю Якуба Коласа. Прысутныя з цікавасцю чыталі творы, расказвалі вершы на памяць і адказвалі на пытанні віктарыны “Клуб знаўцаў”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Родны кут песняра”.

   У гэты дзень у бібліятэцы панавала цёплая і дружалюбная атмасфера.