У кожнага народа ёсць песняры, якія сілай свайго таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў імі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас.

      140-годдзе з дня нараджэння абодвух творцаў сёлета шырока адзначаецца па ўсёй краіне, і філіял “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” для сваіх чытачоў 4 лістапада  адчыніў  віртуальную  гасцёўню “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас …”.

  Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай прэзентацыі наведалі партрэтную галерэю пісьменнікаў, падрабязна пазнаёміліся з іх жыццёвым і творчым шляхам. Пранікнёнае гучанне песні “Мой родны кут” на словы Я. Коласа дазволіла ўсім прысутным уявіць непаўторныя беларускія краявіды, апісаныя ім у паэме “Новая зямля”, адчуць іх водар і сапраўдную гармонію. Вершы пра Радзіму, мову, якія гучалі з вуснаў удзельнікаў, абудзілі пачуццё гонару за родны край у сэрцы кожнага з прысутных.

   Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з выданнямі Я. Коласа і Я. Купалы з фонда бібліятэкі.

    Мерапрыемства атрымалася святочным і пазнавальным.