24 лістапада ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” наведалі філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка”, каб прыняць удзел у экалагічна-пазнавальнай гульне “Жывёльны свет Беларусі”.

Спачатку вучням неабходна было падзяліцца на дзве каманды, вызначыцца з  назвамі і выбраць капітанаў. А пасля іх чакалі цікавыя пытанні, складаныя і не вельмі заданні: “Угадай мяне па апісанню”, “Блытаніна”, “Хто гэта?”, “Знайдзі адрозненні”, “Ежа для жывёл”, “Жывёльны свет”.

Дзеці прадэманстравалі добрыя веды і выдатныя навыкі працы ў  камандзе, акрамя гэтага весела і, самае галоўнае, карысна правялі час.