19 сакавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. Яно было прысвечана беларускаму народнаму святу “Гуканне вясны”.

Удзельнікі клуба, а гэта вучні 2 “А” класа СШ №4, з вялікім задавальненнем чыталі вершы і разгадвалі загадкі, прысвечаныя вясне, узгадвалі вясновыя святы і называлі прыкметы вясны.

Бібліятэкар Халецкая Т.І. пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, з традыцыямі і абрадамі яго правядзення. Для прагляду быў прапанаваны дакументальны фільм “Абрад “Гуканне вясны”. Напрыканцы  сустрэчы былі наладжаны беларускія народныя гульні “Золата” і “Гусі ляцяць”.