Казкі захапляюць нас святлом незвычайнага, неверагоднага, фантастычнага. Мы любім казкі за тое, што ў іх дабро перамагае зло, а мудрыя, мужныя і вынаходлівыя людзі заўсёды перамагаюць несумненных, нядобрых і ліхіх. Казкі сеюць зерне мудрасці  і, слухаючы іх, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды.

   З гэтай нагоды 25 студзеня ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Чытаем зімовыя казкі”. Чытанні былі арганізаваны для вучняў 2 “А” класа СШ №4, удзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. Кожны з вучняў зачытаў услых сваю, загаддзя падрыхтаваную казку, і на пэўны момант адчуў сябе казачнікам ці казачніцай. У чытальнай зале бібліятэкі прагучалі, а пасля былі абмеркаваны такія казкі, як “Дзедава рукавічка”, “Ліса і мужык”, “Два маразы”, “Як Воўк з Лісой калядавалі”, “Чаму мядзведзь зімой у бярлозе спіць” Г.Аўласенка, “Казачка пра гандляра Пятра, Казу і Каляды” І.Кузьмініч і іншыя.