Ёсць адметная дата ў месяцы лютым – Міжнародны дзень роднай мовы, дзень, прысвечаны захаванню моў, якія апынуліся на мяжы знікнення. На жаль, і наша прыгожая беларуская мова мае шанец, няхай яшчэ і не заўтра, трапіць у лік такіх моў, якія забытыя, якімі амаль не карыстаюцца ў паўсядзённым жыцці.

         Менавіта таму, большасць мерапрыемстваў дзіцячай бібліятэкі ў гэтым месяцы прысвечаны роднай мове. Так, 5 і 12 лютага з вучнямі 2“В” і 4“В” класаў гімназіі №1, бібліятэкарамі Раённай дзіцячай бібліятэкі была праведзена літаратурна-пазнавальная гульня “У роднай мовы роднае карэнне”. Удзельнікі разгадвалі беларускія загадкі, раздумвалі над мудрасцю народных прыказак і прымавак, узгадвалі словы роднай мовы, што першымі ўваходзяць у наша жыццё.

         Хлопчыкі і дзяўчынкі пагадзіліся, што ведаць і паважаць родную мову – гэта пачэсна, сучасна і прэстыжна.