Традыцыйны рэспубліканскі Тыдзень роднай мовы супрацоўнікі Раённай дзіцячай бібліятэкі распачалі акцыяй “Гаворым па-беларуску”. На працягу тыдня бібліятэкары звярталіся да сваіх наведвальнікаў на беларускай мове, прыцягваючы ў дыялог на роднай мове маленькіх чытачоў і іх бацькоў. Хтосьці адклікаўся з лёгкасцю, некаторыя на хвілінку прызадумваліся, але добразычліва падтрымлівалі размову па-беларуску.

         У працяг акцыі, 18 лютага бібліятэкары з цікавымі беларускімі казкамі, вершамі, загадкамі, скорагаворкамі наведалі маленькіх выхаваўцаў ДУА “Дзіцячы яслі-сад №6”.

         Такая прышчэпка роднай мовы стала ўжо добрай звычкай і дапамагае напомніць усім неабыякавым, што няма нічога даражэй за Радзіму, традыцыі свайго народа, а найперш – мову продкаў, якую помніць і шанаваць патрэбна штодзённа.