22 лютага ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. Удзельнікі клуба прынялі ўдзел у гульнятэцы “Родная мова гучыць”, якая была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення гэтага свята, зачытала верш І. Пракаповіча “Пагавары са мной на мове…”. Пасля гэтага, каб выявіць лепшых знаўцаў беларускай мовы, дзеці падзяліліся на дзве каманды і з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Лішняе слова”, “Наадварот”, “Хітрае слова”, “Памяняйцеся месцамі тыя …” і інш. У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з загаддзя падрыхтаванай кніжнай выставай “Прыгарніся да роднага слова”, а таксама зачыталі верш К.Цвіркі “У кнігарні”.