13 студзеня ў філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” на чарговае пасяджэнне клуба “Крынічка” былі запрошаны вучні 3 “А” класа СШ №4. Для іх была праведзена гульня-забаўлянка “Дзе жыве беларускі Дзед Мароз”.
З вялікім задавальненнем дзеці адгадвалі навагоднія загадкі, адказвалі на цікавыя пытанні, удзельнічалі ў конкурсах “Знайдзі адрозненні”, “Так – не”, “Грэемся”. Найбольш хлопчыкам і дзяўчынкам спадабаўся “Падаруначны аукцыён”. На кожную літару слова “ПАДАРУНКІ” трэба было выканаць пэўнае заданне: праспяваць песню, пералічыць карнавальныя касцюмы, зімовыя гульні, навагоднія пачастункі.
За тое, што былі актыўнымі, вясёлымі і ўважлівымі, усе дзеці атрымалі салодкія падарункі – цукеркі.