Багатую спадчыну пакінуў нам паэт Янка Купала. Яго творы жывуць і будуць жыць праз стагоддзі. Час не мае над імі ўлады. Уся літаратурная спадчына паэта засведчана асабіста перажытымі хваляваннямі.

5 ліпеня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” прайшло мерапрыемства, прысвечанае 140 годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы “Ён мовы беларускае алмаз…” . У бібліятэку былі запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі з  прышкольнага лагера СШ №5. Падчас мерапрыемства  дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць Я. Купалы, пра вершы, якія паэт напісаў менавіта для іх.

Дзеці прынялі ўдзел у конкуре “Вершаваная лесвічка”. Выдатна дэкламавалі паэтычныя творы Янкі Купалы – “У летку”, “Рэчка”, “Хлопчык і лётчык”, “Юрачка”.  Даведаліся пра тое, чаму Іван Дамінікавіч Луцэвіч абраў для сябе псеўданім Купала. Напрыканцы сустрэчы школьнікі паглядзелі відэаролік “Падарожжа па родных мясцінах Янкі Купалы” і азнаёміліся з кніжнай выставай “Мне сняцца сны аб Беларусі…”.