З нагоды 215-годдзя з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, драматургіі і тэатра Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча 9 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося завочнае падарожжа “Дарогамі Дуніна-Марцінкевіча”.

На сустрэчу з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча былі запрошаны вучні 9 “В” класа СШ №4. Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай прэзентацыі здзейснілі экскурс па мясцінах, дзе нарадзіўся пісьменнік і пражыў свае сталыя гады. Вучні даведаліся, што В. Дунін-Марцінкевіч не толькі пачынальнік новай беларускай літаратуры – дзейнасць яго была мнагаграннай. Ён быў адметным драматургам, таленавітым перакладчыкам, актыўным грамадскім дзеячам.

Падчас мерапрыемства былі прачытаны ўрыўкі з твораў “Купала”, “Славяне ў 19 стагоддзі”, “Люцынка, альбо Шведы на Літве”, “З-над Іслачы, або Лекі на сон”.

Напрыканцы ўсе разам прагледзелі відэафільм “Рамантык з Лучынкі”.