15 лютага ў філіяле  “Гарадская  дзіцячая  бібліятэка”  прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. Бібліятэкар Таццяна Халецкая арганізавала для ўдзельнікаў клуба мовазнаўчае спаборніцтва “Любім і ведаем родную беларускую”, якое было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Для таго, каб выявіць лепшых знаўцаў беларускай мовы, дзеці падзяліліся на дзве каманды (“БЕЛАРУС” і “БЕЛАРУСАЧКА”) і з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Перакладчыкі”, “Прыказкі”,  “Эрудыты-мовазнаўцы ”, “Фразеалагізмы”, “Назаві адным словам”, “Хто такі ці што такое” і інш.

У канцы мерапрыемства дзеці зачыталі верш Ніла Гілевіча “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.