23 лютага супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 4 “В” класа СШ №4 на этнагадзіну «Жывуць традыцыі – квітнее зямля».

Падчас мерапрыемства бібліятэкар Ерамеева М.І. пазнаёміла вучняў з гісторыяй такіх традыцыйных рамёстваў, як ткацтва, саломапляценне, лозапляценне, ганчарная справа, разьба па дрэве. Таксама дзеці даведаліся, як святкавалі нашы продкі найбольш значныя ў іх жыцці каляндарныя і сямейна-бытавыя святы: Каляды, Масленіцу, Купалле, Дажынкі.

У канцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кнігамі серыі “Энцыклапедыя народнага майстра” і прагледзелі відэапрэзентацыю “Традыцыйныя рамёствы, святы і абрады Беларусі”.