20 сакавіка бібліятэкар філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” Баклажэц Ж.Г. арганізавала для навучэнцаў 5 “А” класа СШ №3 літаратурны калейдаскоп “Беларускія аўтары – дзецям!”.

Бібліятэкар расказала дзецям пра творчасць такіх таленавітых беларускіх пісьменнікаў як: Міхаіл Пазнякоў, Ірына Токарава, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Генадзь Аўласенка, Алесь Жук, Яўген Хвалей.

Дзяцей, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю, зацікавіла кніга “Часы, или Тим в Мирском замке” І. Токаравай і кніга Г. Аўласенкі “Таямніцы назваў”.

Тых, хто любіць дэтэктывы, парадавала кніга І. Токаравай  «Приключения сыщика Хомса и доктора Сладсона» аб двух выдатных шпіках, якія могуць расследаваць любое злачынства ў казачным мястэчку Слондане.

Найбольш школьнікам спадабалася кніга К. Хадасевіч-Лісавай “Сакрэты аднаго каралеўства”. Аказваецца, што ў Грыбнай краіне кіпіць сваё жыццё, грыбы ўмеюць размаўляць і такія круцяць інтрыгі… Здзівіў дзяцей буктрэйлер да кнігі, які яны паглядзелі пры дапамозе тэлефона. Спадабалася гульня ад аўтара кнігі “Ціхае паляванне”. Хлопчыкі і дзяўчынкі цудоўна справіліся з заданнем і знайшлі сем каляровых літар у тэксце, склалі слова, якое азначае тое, што аб'яднала народ Грыбнай дзяржавы.

Пасля мерапрыемства дзеці ўзялі ўпадабаныя кнігі для чытання дома.