22 сакавіка на чарговым пасяджэнні літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, што прайшло ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка”, вучні 4 “А” класа СШ №4 прынялі ўдзел у марафоне скарагаворак “Моўныя скарбы роднага краю”. У пачатку мерапрыемства дзеці ўзгадалі, што такое скарагаворкі, і якія яны бываюць, зачыталі загадзя падрыхтаваныя скарагаворкі на хуткасць. А пасля з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Хто хутчэй”, “Знайдзі скарагаворку”, “Пакажы тое, аб чым гаворыцца”, “Збяры скарагаворку”.

Мерапрыемства прайшло весела і цікава, а самае галоўнае – дзеці з карысцю правялі час.