28 сакавіка ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшла сустрэча вучняў СШ № 7 з цікавым чалавекам, нашым паэтам-земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам прэміі імя Аляксандра Дубко «За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва» Мікалаем Пятровічам Іваноўскім.
Мікалай Пятровіч – аўтар кнігі “Нашчадкі роду Іваноўскіх”, зборнікаў вершаў "Пяром і сэрцам", "Сцяжынка дзяцінства", "Кроплі расы", "Вострым зрокам", “Суквецце любові”, кнігі для дзяцей "Загадкі на ўсе выпадкі".
Бібліятэкар Баклажэц Ж.Г. пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй М.П. Іваноўскага. Прысутныя даведаліся пра дзяцінства паэта, гады вучобы, працу на заводзе «Гродна Азот», пра сям'ю.
Мікалай Пятровіч расказаў пра сваю творчасць, пра тое што яго натхняе: любоў да Радзімы, хараство беларускай прыроды, павагу да родных і майстраў-землякоў.
Мікалая Пятровіча хвалюе і ваенная тэма, шмат яго вершаў прысвечана подзвігу людзей у час Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас сустрэчы ўсе разам паглядзелі кліп, зняты на верш М. Іваноўскага “Родны Азот”, які ён прысвяціў свайму заводу.
Прысутныя падзякавалі Мікалая Пятровіча, задалі шмат пытанняў і пажадалі моцнага здароўя, далейшых творчых поспехаў.