21 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла прэм’ера часопіса, прысвечаная 65-годдзю з дня заснавання дзіцячага часопіса “Вясёлка”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4 “А” класа СШ №4, удзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”.

Спачатку бібліятэкар Халецкая Т.І. расказала дзецям аб гісторыі ўзнікнення часопіса, а пасля ўсе разам здзейснілі займальнае падарожжа па яго цудоўным старонкам. Дзякуючы рубрыцы “Упершыню ў “Вясёлцы” хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з творамі маладых беларускіх мастакоў слова, якія спрабуюць сваё пяро ў напісанні казак, вершаў, апавяданняў.  Рубрыка “Крышку пра кніжку” пазнаёміла маленькіх чытачоў з кнігамі, якія з’яўляюцца на паліцах нашых кніжных магазінаў. А рубрыка “Урокі “Вясёлкі” была цікава для тых, каму даспадобы літаратурныя гульні. У адну з іх дзеці з вялікім задавальненнем пагулялі.

У канцы мерапрыемства вучні выказалі свае пажаданні цікаваму дзіцячаму выданню і паабяцалі быць яго сапраўднымі прыхільнікамі.