Сярод многіх царкоўных свят ёсць адно, хай не самае важнае, але асабліва паважанае і жаданае сярод веруючых – Уваход Гасподні ў Іерусалім. У славянскіх народаў яно атрымала назву Вербная Нядзеля ці проста Вербніца.

19 красавіка ў філіяле “Гарадская  дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Крынічка” была арганізавана  гадзіна народных традыцый “Не я б’ю – вярба б’е, за тыдзень –  Вялікдзень”.

 

Халецкая Т.І. пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага свята, расказала адкуль прыйшла традыцыя выкарыстоўваць галінкі вярбы, а таксама якія існуюць абрады і народныя прыкметы, звязаныя з гэтым святам.

Аповед суправаджаўся паказам відэароліка "Вербная нядзеля. Гісторыя і традыцыі".