Сярод лютаўскіх святаў важнае месца займае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтай тэме была прысвечана сустрэча з навучэнцамі ГУО “Яслі – сад №6”,

якая адбылася 12 лютага ў Раённай дзіцячай бібліятэцы. Дзеці, пасля экскурсіі па бібліятэцы, знаёмства з разнастайнымі цікавымі кніжкамі з задавальненнем разгадвалі беларускія загадкі, паўтаралі скорагаворкі, успаміналі любімыя беларускія словы. Мульцік, па матывах беларускай казкі, завяршыў сустрэчу.