22 верасня для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, што дзейнічае пры філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка”, было арганізавана віртуальнае падарожжа “Пра Беларусь нашу мілую”.

Вучні 5 “А” класа СШ №4 здзейснілі  падарожжа па нашай роднай Беларусі: па яе гарадам і сёлам, памятным мясцінам і прыгожым краявідам.

Дзякуючы прэзентацыі “Зямля мая – мая Радзіма” дзеці пазнаёміліся з такімі помнікамі архітэктуры, як Нясвіжскі замак, Мірскі замак, Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Зазірнулі ў самыя прыгожыя куточкі Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». Наведалі мясціны, якія сталі сімвалам вялікай трагедыі, што выпала на долю беларускага народа: мемарыяльны комплекс “Хатынь”, Брэсцкая крэпасць – герой, мемарыяльны комплекс “Шавулічы”.

Напрыканцы мерапрыемсва вучні прагледзелі відэаролік “Мая Беларусь” і пазнаёміліся з кніжнай выставай “Люблю мой край…” .

Супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” спадзяюцца, што такое віртуальнае падарожжа па самым прыгожым, цікавым і славутым куточкам нашай Радзімы пасадзейнічае абуджэнню ў дзяцей любові і павагі да роднага краю, зацікаўленасці да яго гісторыі і традыцый.