Я слаўлю мамы светлае імя –

                                                                       Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.

                                                                       Матулінага сэрца цеплыня

                                                                       Нас сагравае лепш за ўсё на свеце»

                                                                                                      Мікола Ляшчун

Дзень маці – выдатная нагода выказаць сваю любоў, глыбокую падзяку і павагу галоўнаму ў нашым жыцці чалавеку – маме. Напярэдадні гэтага цудоўнага свята супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” арганізавалі выставу-віншаванне “Мама, маці, матуля…”. Чытачы бібліятэкі могуць не толькі пазнаёміцца са шматлікімі творамі пра самага дарагога і любага чалавека, але і прыняць удзел у стварэнні сапраўднага “віншавальнага лістапада”. А для гэтага неабходна на рознакаляровых лісточках напісаць самыя галоўныя словы і самыя шчырыя пажаданні сваёй матулі.